Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 59 01.10.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Магіла А.С.Лукашэвіча" ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 кастрычніка 2021 г. № 59

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

На  падставе  пункта 3  артыкула  105  Кодэкса  Рэспублікі  Беларусь  аб  культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 01.10.2021 № 59

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект  зон  аховы  нерухомай  матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці

«Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000485 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны таварыствам  з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны  цэнтр  «Рэстабіліс»  па  заказе  Дзяржаўнай  установы  «Цэнтр  па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Круглянскага раёна».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах агароджы пахавання.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,0004 га.

8.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку агароджы  пахавання  ад  кропкі  1  (54°9'9.331'';  29°38'11.494'')  да  кропкі  2  (54°9'9.374''; 29°38'11.688'');

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняму баку агароджы пахавання ад кропкі 2 да кропкі 3 (54°9'9.162''; 29°38'11.648'');

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняму баку агароджы пахавання ад кропкі 3 да кропкі 4 (54°9'9.227''; 29°38'11.843'');

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку агароджы магілы ад кропкі 4 да кропкі 1.

9.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы  Савета  Міністраў  Рэспублікі  Беларусь  ад  19  верасня  2008 г.  № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Палажэнне аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зоны) устаноўлена  зыходзячы  з  неабходнасці  захавання  гісторыка-культурнай  каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

11.Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў; устаноўка рэкламных канструкцый; пракладка інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны гістарычнай тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,16 га.

14.Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 (54°09'08.8524''; 29°38'12.4327'') на паўднёвы захад па паўночна-заходнім баку праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-10918 «Цяцерына-Шапялевічы» да кропкі 6 (54°09'08.2557''; 29°38'11.0421'');

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны захад паралельна   паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі  гісторыка-культурнай   каштоўнасці (кропкі   4-1)   на адлегласці   15   м   ад   названай мяжы да   кропкі   7   (54°09'09.2763''; 29°38'10.2503'');

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны ўсход паралельна паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці (кропкі   1-2)   на адлегласці   5   м   ад   названай   мяжы   да   кропкі   8   (54°09'10.0596'';

29°38'12.5822'');

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўдзень па ўсходнім баку праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-10909 «Храпы–Глыбокае–Папловічы» да кропкі 9 (54°09'09.4914''; 29°38'12.7803'');

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па праезнай частцы радыуса павароту з аўтамабільнай дарогі Н-10909 «Храпы–Глыбокае–Папловічы» на аўтамабільную дарогу Н-10918 «Цяцерына-Шапялевічы» да кропкі 5.

15.У зоне аховы ландшафту забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў; устаноўка рэкламных канструкцый;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак;

дапускаць галінам раслін пагаршаць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці (неабходна своечасова праводзіць абрэзку).

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці


Другие НПА

Постановление МК РБ №67 от 20.10.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Брацкая магіла" на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Постановление ГК стандартизации РБ №93 от 20.09.2021 Об изменении общегосударственного классификатора Республики Беларусь Решение Барановичский горисполком №2558 от 11.10.2021 Об изменении решения Барановичского городского исполнительного комитета от 26 марта 2019 г. № 700 Решение Барановичский горисполком №2557 от 11.10.2021 Об установлении брони нанимателям для приема на работу граждан на 2022 год Решение Ивацевичский райисполком №1288 от 12.10.2021 Об объявлении памятников природы местного значения Решение Ивановский райисполком №1323 от 11.10.2021 О размещении средств наружной рекламы на территории Ивановского района Решение Дрогичинский райисполком №1347 от 11.10.2021 О порядке проведения ежегодного районного смотра-конкурса на лучшую организацию работы по охране труда в организациях Дрогичинского района Решение Ивановский райисполком №1325 от 11.10.2021 Об установлении показателей удельной стоимости затрат на 2021-2023 годы Решение Шарковщинский райисполком №1004 от 21.10.2021 Об утверждении планово-расчетных цен на жилищно-коммунальные услуги на 2022 год Решение Калинковичский райисполком №1475 от 25.10.2021 Об установлении брони для приема на работу отдельных категорий граждан на 2022 год